Лікёра-гарэлачныя заводы Беларусі зробяць свой унёсак у барацьбу з COVID-19
Лікёра-гарэлачныя заводы Беларусі зробяць свой унёсак у барацьбу з COVID-19. Штодня яны будуць выпускаць 23 тоны антысептыка (а пры неабходнасці і больш), які апошнім часам стаў дэфіцытам. Пра гэта ў чацвер распавёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, у сераду згаданыя заводы выпусцілі 14 тон. Яшчэ на мінулым тыдні дэзсродкі для рук пачалі выпускаць на прадпрыемствах у Гродне і Клімавічах. Цяпер жа антысептыкі выпускаюцца ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Іх разліваюць у ёмістасці, разлічаныя на 1 і 5-6 літраў, паведамляе БЕЛТА.
БЕЛТА
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.