Ліміт па бескантактавых картках без уводу ПІН-кода павялічаны да 80 рублёў

Ліміт па бескантактавых картках без уводу ПІН-кода павялічаны да 80 рублёў

З бескантактавых картак без увядзення ПІН-кода цяпер можна зняць да 80 рублёў. Адпаведныя змены з 9 красавіка ўвёў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, паведамляецца на яго сайце.

Раней без абавязковага ўводу ПІН-кода можна было разлічыцца ў крамах і арганізацыях сэрвісу толькі на суму да 20 рублёў. 

На суму да 80 рублёў з 9 красавіка можна без ПІН-кода разлічыцца карткамі, банкамі-экваерамі якіх з'яўляюцца Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БПС-Ашчадбанк, БСБ Банк і Парытэтбанк. Гэта датычыць картак БелКарт, Mastercard, VISA, МІР. Пры гэтым ліміт па картках UPI складае толькі 45 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі