Ліс — пра акумулятарны завод у Брэсце: "Людзей цкаваць не будзем"
ont.by
Калі акумулятарны завод "АйПауэр" не ліквідуе выяўленыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, яго не ўвядуць у эксплуатацыю. Пра гэта 8 верасня ў эфіры АНТ заявіў губернатар Брэсцкай вобласці Анатоль Ліс. "Людзей цкаваць не будзем", — сказаў ён.
Шкоду завода для навакольнага асяроддзя задакументавалі спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў. "На жаль, інвестар пайшоў па шляху завуалявання некаторых момантаў, якія выклікалі абурэнне сярод насельніцтва", — сказаў Ліс.
Жыхары Брэста пратэставалі супраць акумулятарнага завода доўгі час, аднак улада рабіла выгляд, што не заўважае прастэсты. Толькі нядаўна мясцовы губернатар і Аляксандр Лукашэнка звярнулі ўвагу на праблему шкодных выкідаў завода "АйПауэр" і забаранілі ўводзіць яго ў эксплуатацыю. Тым часам кіраўнік прадпрыемства Лемяшэўскі трапіў пад следства.