Літоўцы па-ранейшаму знаходзяць цыгарэты з РБ, схаваныя ў грузавых цягніках
Літоўцы па-ранейшаму знаходзяць цыгарэты з Беларусі, схаваныя ў грузавых цягніках. На гэты раз кантрабанда была ў вагонах з драўнянымі грануламі і вуглём. Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, у двух цягніках знайшлі больш за 100 тысяч пачкаў цыгарэт (Minsk City, Fest 7 і Fest.) на агульную суму больш за 400 тысяч еўра. Праводзіцца расследаванне.
Такім чынам, кантрабанда з РБ у ЕС па чыгунцы не спынілася — выкарыстоўваюцца грузы, якія не трапілі пад санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.