Літоўцы прапануюць знішчыць усіх свіней на мяжы з Беларуссю

Кіраўнік Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс кажа, што яго краіна просіць дапамогі Еўрасаюза, каб кампенсаваць людзям страты.

Па словах Мілюса, якія перадае сайт ru.delfi.lt, сітуацыя складаная: "Мы былі ў Шальчынінкай, які з'яўляецца апендыксам у геаграфічным сэнсе, і становішча такое, што ў 200 метрах беларусы знішчаюць свінняў, а мы нічога не робім".

Калі Еўракамісія ўхваліць просьбу літоўскіх уладаў, то ў краіне давядзецца знішчыць каля 10 000 свінняў.

У чацвер Мілюс адпраўляецца ў Беларусь. Ён сустрэнецца з кіраўнікамі ветэрынарных службаў Беларусі і Расіі. Па яго словах, адной з тэм сустрэчы будзе барацьба з афрыканскай чумой свіней.

Нагадаем, што ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя два ачагі свіной чумы. Тым не менш звесткі пра знішчэнне свіней прыходзяць з розных раёнаў краіны.
 

Фота — animalsfun.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі