Літоўскае “акно магчымасцей”: ці скарыстаюцца ім дэмсілы і як — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Днямі ў Берліне прайшла канферэнцыя Belarus Future Forum, у працы якой бралі ўдзел прадстаўнікі шырокага кола беларускіх  дэмсіл на чале са Святланай Ціханоўскай. А ў гэты час у Літве праходзіў першы тур парламенцкмх выбараў. Здавалася б, зусім розныя падзеі, але насамрэч іх аб’ядноўвае “беларускае пытанне”. Калі ў Літве апошнім часам у беларусаў узнікаюць праблемы з працягненнем віда на жыхарства, то ў Германіі сам працэс легалізацыі для беларусаў вельмі складаны.

Ці здольныя лідары беларускіх дэмсіл пераканаць нямецкіх партнёраў у неабходнасці спрасціць працэдуру легалізацыі для беларусаў? Як змена ўлады ў Літве можа паўплываць на стаўленне да беларусаў у гэтай краіне і ці варта чакаць “пацяплення” паміж Вільняй і Мінскам? Ці магчымыя спробы наладзіць працэс “нацыянальнага прымірэння” з боку рэжыму і ці гатовыя дэмсілы да таго, каб “перагарнуць старонку”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, раз на два тыдні ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі