Літоўская мытня закрые лазейку ў санкцыях супраць Беларусі і Расіі

Літоўскія мытнікі расказалі грузаперавознікам, чаму не варта ездзіць з ЕС у Турцыю праз Беларусь / pixabay, фота ілюстрацыйнае
Літоўскія мытнікі расказалі грузаперавознікам, чаму не варта ездзіць з ЕС у Турцыю праз Беларусь / pixabay, фота ілюстрацыйнае

Літоўская мытня будзе асочваць “нелагічныя” маршруты грузаў, таму што падазрае, што за імі стаіць спроба Расіі і Беларусі абысці санкцыі.

“Літоўская мытня, рэалізуючы санкцыі Еўрапейскага Саюзу супраць Расіі і Беларусі <...> будзе надаваць больш увагі экспартнаму і транзітнаму кантролю тавараў, што перавозяцца ў трэція краіны праз Беларусь і Расію”, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце літоўскай мытні.

Мытнікі заўважаюць, што спробы перавозіць тавары “дзіўнымі” маршрутамі павялічыліся. Прыкладам, тавары са Славакіі ці Чэхіі, якія з'яўляюцца найбліжэйшымі суседзямі Турцыі, чамусьці ўвозяцца ў Турцыю праз беларуска-літоўскую мяжу. А тавары з Германіі ці Эстоніі перавозяцца ў Вялікабрытанію, Паўднёвую Карэю, Тайланд, З'яднаныя Арабскія Эміраты, на якія не шырацца санкцыі Еўрасаюза, праз прапускны пункт Мядынінкай.

“У літоўскай мытні ёсць абгрунтаваныя падозранні, што канцавым пунктам прызначэння такіх тавараў з'яўляецца Расія, і за выбарам такога маршруту стаіць спроба абысці санкцыі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер літоўская мытня не прапусціць груз, калі палічыць, што яго маршрут выбудаваны нелагічна. І парэкамендуе выбраць іншы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі