Літоўскі суд пазбавіў кіраўніка санаторыя "Беларусь" віду на жыхарства

Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі

Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі / lrt.lt

Літоўскі суд адхіліў скаргу кіраўніка санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі пра неправамернае пазбаўленне яго віду на жыхарства ў Літве. У судзе палічылі, што Дэпартамент міграцыі "законна ануляваў від на жыхарства грамадзяніна Беларусі Іллі Епіфанава". Пра гэта паведамляе lrt.lt.

Нагадаем, від на жыхарства Епіфанава быў ануляваны летась у снежні. У Вільні палічылі, што мужчына можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Перад Калядамі Епіфанаву адмовілі ва ўездзе ў краіну. Намеснік Епіфанава Джэма Кісель расказала агенцтву BNS, што кіраўнік санаторыя ў цяперашні час працуе дыстанцыйна. Ці захавае Епіфанаў сваю пасаду пасля такога рашэння суда, будзе вырашаць заснавальнік — Рэспубліканскі цэнтр грамадскага здароўя і санаторна-курортнага лячэння Беларусі, адзначыла Кісель.

Нагадаем, да сярэдзіны 2021 года санаторый Belorus належаў Упраўленню па справах прэзідэнта Беларусі. Калі ў дачыненні да кіраўніцтва справамі Лукашэнкі ўвялі санкцыі, рахункі санаторыя аказаліся заблакаваныя. Улетку 2022 года санаторый перадалі цэнтру санаторна-курортнага лячэння, і ён змог працягнуць працу. Паводле звестак Фонду сацыяльнага страхавання Літвы, цяпер у санаторыі працуюць 185 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі