Санаторыю "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі разблакавалі рахункі

Санаторыю "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі разблакавалі рахункі

Swedbank разблакаваў рахункі санаторыю "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі, паведамляе Delfi. У канцы мінулага года ён трапіў пад санкцыі ЕС, паколькі належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі. Цяпер жа санаторый зможа аднавіць працу, работнікаў ужо выклікалі на працу.

Мэр Друскінінкая Рычардс Малінаўскас заявіў, што рахункі размарозілі пасля таго, як Віктар Шэйман сышоў у адстаўку і больш не ўзначальвае Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

"Санкцыйны шабаш нашых літоўскіх партнёраў", — так у снежні 2020-га ў МЗС Беларусі назвалі ўвядзенне санкцый супраць санаторыя. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў замарожванне рахункаў "верхам крывадушнасці і двудушнасці".

Вясной прадстаўнікі санаторыя "Беларусь" прывезлі ў Вільню ўладам Літвы петыцыю і 6 тысяч подпісаў у сваю падтрымку, прасілі адмяніць "незаконныя абмежаванні" і дазволіць санаторыю працягнуць працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі