"Літоўскія чыгункі" да канца тыдня вернуць Беларусі каля 1000 пустых вагонаў
З 1 лютага спыняецца транзіт калійных угнаенняў з нашай краіны праз Літву (па чыгунцы яны дастаўляліся ў порт Клайпеды). "Літоўскія чыгункі" ў чарговы раз гэта пацвердзілі — дамова з "Беларуськаліем" ад 2018 года скасаваная. Адзначаецца, што новыя запыты на перавозку яго прадукцыі трапяць на разгляд літоўскай урадавай камісіі.
Літва вырашыла спыніць транзіт прадукцыі "Беларуськалія" пасля таго, як ён трапіў пад санкцыі ЗША. Паколькі беларускі бок заплаціў за перавозку ўгнаенняў на некалькі месяцаў наперад, выйсце было знойдзена праз рашэнне ўраду Літвы, які прызнаў, што дамова супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны. Запыты на перавозку калійных угнаенняў ад іншых кампаній з Беларусі былі адхілены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.