Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі
Супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі. Агульны кошт грузу ў выніку склаў каля 700 тысяч еўра. Як паведамляе Мытная крымінальная служба, у цягніку ў адным з вагонаў быў груз драўляных гранул у папяровых пакетах. У пошуку кантрабандных цыгарэт, літоўцам давялося іх ускрываць. І толькі днямі гэтая праца скончылася.
Агулам сярод гранул было выяўлена 195500 пачкаў цыгарэт "Minsk capital MS" з беларускімі акцызнымі маркамі.
Літоўскія мытнікі рэгулярна знаходзяць кантрабандныя цыгарэты ў грузавых цягніках з Беларусі, выкарыстоўваюцца грузы, якія не трапілі пад санкцыі. Кантрабанду затрымлівалі і ў грузавіках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.