Літоўскія салдаты не ведалі, што "вайна" скончылася і працягвалі хавацца ў лесе

Літоўскія салдаты не ведалі, што "вайна" скончылася і працягвалі хавацца ў лесе

Кур'ёзны выпадак адбыўся на нядаўніх вайсковых вучэннях у Літве. Як паведамляе postimees.ee, нечакана высветлілася, што зніклі пяць вайскоўцаў тэрміновай службы-разведчыкаў — яны не з'явіліся ў пункце збору. Пачаліся іх пошукі. Аднак на працягу сутак яны не давалі выніку. Пазней высветлілася, што група разведчыкаў проста не атрымала загад пра заканчэнне вучэнняў. Яны працягвалі "ваяваць", паспяхова хаваліся і ад службовых сабак, і ад верталёта, што ўдзельнічалі ў пошуку.

Салдаты не былі пакараныя, наадварот, была адзначана іх выдатная падрыхтоўка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі