Літва масава адмаўляе ў прытулку нелегальным мігрантам

Літва масава адмаўляе ў прытулку нелегальным мігрантам

Літва разгледзіла 570 прашэнняў ад мігрантаў, якія перайшлі мяжу з Беларусі па-за пунктамі пропуску. Ніводнае з прашэнняў не было задаволена, паведамляе МУС краіны.

Разгляду чакаюць яшчэ 2034 прашэнні. Пры гэтым 130 мігрантаў літоўскія ўлады ўжо адправілі ў краіны паходжання.

Агулам у Літве знаходзяцца 4149 мігрантаў-нелегалаў, якія трапілі ў краіну з Беларусі.

Цяпер краіна рыхтуе змены ў заканадаўства, каб забараніць нелегальным мігрантам падаваць прашэнні аб прыстанішчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі