Літва хоча склікаць Савет бяспекі ААН праз расійскі канвой ва Украіне
Такую прапанову зрабіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Ён лічыць, што ўвядзенне Расіяй "гуманітарнага канвою" без дазволу ўкраінскай улады з'яўляецца сур’ёзным парушэннем міжнародных нормаў. Лінкявічус патрабуе склікання Савета бяспекі ААН.
У пятніцу кіраўнік МЗС Літвы сустрэўся ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і назваў правакацыяй і грубым парушэннем міжнароднага права ўезд расійскага канвою на тэрыторыю Украіны.
Нагадаем, што 22 жніўня калона расійскіх “белых камазаў” без дазволу Кіева заехала на тэрыторыю Украіны і накіравалася ў Луганск.