Літва не плануе закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Беларуска-літоўская мяжа

Беларуска-літоўская мяжа / jp.lt

Урад Літвы пакуль не разглядае магчымасць закрыцця новых памежных пунктаў з Беларуссю, цытуе літоўскую прэм'ер-міністарку Інгрыду Шыманітэ мясцовае выданне JP.lt.

Ініцыятыва разгледзець магчымасць закрыцця яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю (і Расіяй) належыць Камітэту па бюджэце і фінансах Сейма. Мэта такой ініцыятывы — барацьба з кантрабандай, якая нярэдка трапляе ў Літву ў тым ліку з Беларусі. Закрыццё пунктаў пропуску лічаць эфектыўнай мерай у барацьбе з кантрабандай і ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Прэм'ер-міністарка не адмаўляе, што ў далейшым урад можа разгледзець і новыя абмежаванні, але пакуль гэтага пытання на парадку дня няма.

На гэты момант застаюцца адкрытымі чатыры з шасці пунктаў пропуску, праз якія ажыццяўляецца рух пасажыраў і грузаў паміж Беларуссю і Літвой. Два пункты Літва закрыла ў жніўні гэтага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі