Літва працягнула рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй
Літва працягнула рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй да 16 снежня. Такую пастанову прыняў урад, яе мусіць яшчэ зацвердзіць парламент, паведамляе Delfi. Раней ён распаўсюджваўся на ўсю тэрыторыю краіны (з канца лютага 2022-га).
Таксама рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць у аэрапортах у Вільні і Каўнасе, на Віленскім чыгуначным вакзале.
Прапануецца абмежаваць перасоўванне грамадзян Расіі праз мяжу Еўрасаюза, заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайце. Памежнікі будуць сачыць, каб у Літву траплялі толькі тыя грамадзяне РФ, якія будуць адпавядаць устаноўленым урадам крытэрыям. Дарэчы, яны яшчэ не вызначаны і будуць узгадняцца з Латвіяй і Эстоніяй. Калі гэтае новаўвядзенне пачне дзейнічаць, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.