Літва вырашыла адмовіцца ад манет 1 і 2 еўрацэнты
Еўрацэнты
Сейм Літвы прыняў закон пра адмову ад манет наміналам 1 і 2 цэнты падчас аплаты наяўнымі. Пра гэта піша Delfi. Праект падтрымалі 65 дэпутатаў, 20 выступілі супраць, яшчэ 31 дэпутат устрымаўся.
Для звычайных грамадзян гэта значыць, што аплата за тавары і паслугі зменіцца. З 1 мая 2025 года агульны кошт падчас аплаты наяўнымі пачнуць акругляць. Сума будзе акругляцца да найбліжэйшай лічбы, кратнай 5. Пры гэтым акругленне не будзе прымяняцца да безнаяўнай аплаты, аплаты падарункавымі сертыфікатамі, грашыма, назапашанымі на картах лаяльнасці, падчас выплаты заробку і ў шэрагу іншых выпадкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.