Літва за мінулыя суткі не прапусціла 8 мігрантаў з Беларусі, Латвія — 54
За 26 снежня літоўскія памежнікі выдалілі з тэрыторыі краіны восем мігрантаў, якія спрабавалі нелегаьна трапіць з Беларусі. Пра гэта піша выданне 15min.lt са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Літвы.
Паведамляецца, што службовую зброю ні памежнікі, ні салдаты, якія дзяжураць на мяжы, не выкарыстоўвалі.
Па гуманітарных візах у Літву за мінулыя суткі не прыбыў ніводзін замежнік.
У Латвію за нядзелю спрабавалі трапіць 54 нелегальныя мігранты. Гэта найменшая колькасць за мінулыя дні: у чацвер — 103 чалавекі, у пятніцу — 57, у суботу — 68.
У Польшчу, як распавядала Еўрарадыё, удзень у нядзелю паспрабавалі трапіць толькі шэсць нелегальных мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.