Літва зачыняе адзін памежны пераход для беларускіх цягнікоў — "Белсат"

Чыгунка / pixabay.com
Чыгунка / pixabay.com

Ад 16 лютага Літва закрывае для беларускіх цягнікоў чыгуначны пераход Стасілас — Беняконі. Гэтую інфармацыю тэлеканалу "Белсат" пацвердзілі супрацоўнікі літоўскай мытні.

Паведамляецца, што адпаведны дакумент даслалі амаль усім арганізацыям у рэгіёне.

Паводле звестак ТГ-канала "МотолькоПомоги", пераход закрылі праз адсутнасць рэнтгенаўскіх сістэм, якія дапамагаюць знаходзіць кантрабандныя грузы (пераважна цыгарэты).

Паміж Беларуссю і Літвой застаецца яшчэ чыгуначны пераход Гудагай — Кяна. 

Літва зачыняе адзін памежны пераход для беларускіх цягнікоў — "Белсат"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі