Ліянэль Месі ўпершыню з 2005 года не намінаваны на "Залаты мяч"
12 жніўня апублікаваны спіс з 30 прэтэндэнтаў на "Залаты мяч". Гэты прыз штогод уручаецца найлепшаму футбалісту свету.
Сёлета ўпершыню з 2005 года ў лік 30 прэтэндэнтаў не ўвайшоў дзейны ўладальнік "Залатога мяча", форвард "ПСЖ" Ліянэль Месі. Ён атрымліваў "Залаты мяч" сем разоў — гэта сусветны рэкорд.
Затое ў спісе прэтэндэнтаў ёсць Крышціяну Раналду. Ён трапляе ў гэты лік таксама з 2005 года — то бок, 18-ы раз запар. У 37-гадовага Раналду пяць "Залатых мячоў" — гэта другі вынік пасля Ліянэля Месі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.