Ліза Ветрава: бараніць сваю незалежнасць — у гэтым наша нацыянальная ідэя
Ліза Ветрава / Еўрарадыё
1 лютага ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогерка, зорка ТikТоk, вядоўца праграмы "Бусь, Беларусь" на канале "Годна" Ліза Ветрава.
Гэта выглядае як цуд, што нягледзячы на ўсе складанасці, праз якія мы прайшлі, у нас ёсць свая родная мова, у нас ёсць свае традыцыі — мы іх не страцілі! — і свая культура. І калі я кажу пра неабходнасць "бараніць сваё", то маю на ўвазе неабходнасць ахоўваць, захоўваць сваё і такім чынам падкрэсліваць сваю ўнікальнасць. І даваць магчымасць іншым пабачыць і зразумець гэтую ўнікальнасць, перакананая Ліза Ветрава.
Пра тое, чаму ў пытанні захавання свайго важная любоў, ці патрэбныя моладзі старадаўнія беларускія традыцыі і веданне беларускай мовы, і як дагрукацца да беларусаў, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Лізай Ветравай.
Замовіць кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя", "Беларуская нацыянальная ідэя на маршы" і "Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне" можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.