Луцэнка: Беларусы не павінны ваяваць за Украіну са зброяй у руках

Як паведамляла Еўрарадыё, толькі ва ўкраінскім добраахвотніцкім батальёне "Данбас" служылі каля 15 беларусаў, а цяпер іх можа быць і больш. Яны ваююць з прарасійскімі баевікамі ва ўсходніх абласцях Украіны.



Юрый Луцэнка лічыць, што замежнікі не павінны змагацца за Украіну са зброяй у руках і рызыкаваць сваім жыццём.



Луцэнка: "Я думаю, што ў вайсковых падраздзяленнях павінны служыць украінскія грамадзяне. Мы не можам сабе дазволіць назіраць за тым, як грамадзяне іншых краін будуць рызыкаваць сваім жыццём за нашу незалежнасць... Акрамя службы са зброяй у руках існуюць іншыя спосабы дапамагчы ўкраінскаму войску... Дапамога беларусаў, якую мы вельмі адчувалі на Майдане, павінна быць прадастаўлена жадаючымі ў форме немілітарнай".



Юрый Луцэнка ўдакладняе: у тылавой службе, гаспадарчай, разведвальнай. Ён перакананы, што незалежнасць краіны павінна штосьці значыць для кожнага ўкраінца, і яны павінны за яе змагацца.

Цалкам інтэрв'ю Змітра Лукашука з Юрыям Луцэнкам чытайце неўзабаве на нашым сайце.


 

Беларус з батальёна “Данбас”: За радзіму трэба не гінуць, а перамагаць
 

Ваенны эксперт: Сотні беларусаў просяць аб уступленні ў Нацгвардыю Украіны
 

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі