Лукашэнка абмеркаваў з Пашынянам эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі

Лукашэнка абмеркаваў з Пашынянам эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі

Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага кіраўніка, размова адбылася 28 ліпеня. Тэмай для абмеркавання стала развіццё гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Беларуссю і Арменіяй. Бакі адзначылі рост таваразвароту, але пры гэтым сышліся ў меркаваннях, што ў двухбаковым супрацоўніцтве ёсць вялікі нерэалізаваны патэнцыял. Лукашэнка і Пашынян дамовіліся зрабіць усе намаганні для яго рэалізацыі.

Таксама яны разгледзілі пытанні, якія тычацца развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку вынікі пасяджэння кіраўнікоў урадаў краінаў ЕАЭС, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу. Апроч таго, Лукашэнка і Пашынян абмеркавалі сітуцыю з выстаўленнем армянскім бокам абвінавачанняў генеральнаму сакратару АДКБ Юрыю Хачатураву.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі