Лукашэнка абвесціў 2015 год у Беларусі Годам моладзі

"Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага прыцягнення да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян", — інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года моладзі.

На пачатак 2014 года колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 да 31 года ў Беларусі складала 2 млн 185 тысяч чалавек, або 23,08% агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі