Лукашэнка адправіў віншаванне Трампу

Лукашэнка адправіў віншаванне Трампу

Аляксандр Лукашэнка адправіў віншаванне прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Ён павіншаваў яго і амерыканскі народ з Днём незалежнасці.

"Спадзяюся на працяг пазітыўнай дынамікі ў дачыненнях паміж нашымі дзяржавамі і на далейшую рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва", — цытуе словы віншавання БЕЛТА.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што Беларусь застаецца надзейным партнёрам Злучаных Штатаў у стратэгічных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Як вядома, у апошнія гады дачыненні Беларусі і ЗША паляпшаюцца. Гэта неаднаразова адзначаў Аляксандр Лукашэнка. У той жа час Вашынгтон месяц таму працягнуў санкцыі ў дачыненні беларускага кіраўніка і шэрагу чыноўнікаў. У Мінску выказалі шкадаванне, што ЗША не могуць перагледзець "састарэлую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі