Лукашэнка адпусціў Домрачаву ў Кітай, каб вытаргаваць іншае ў Сі Цзіньпіна

Лукашэнка адпусціў Домрачаву ў Кітай, каб вытаргаваць іншае ў Сі Цзіньпіна

Герой Беларусі, біятланістка Дар'я Домрачава прасіла ў Аляксандра Лукашэнкі, каб ён адпусціў яе працаваць у Кітай. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з нацыянальнай камандай па веславанні на байдарках і каноэ 26 лістапада.
 
"Я кажу: не магу адмовіць, таму што Сі Цзіньпін адмовіць мне потым у іншым. Яны паехалі, і нічога страшнага. Паўтара мільярда (насельніцтва. — БЕЛТА) краіна. Калі будзе вынік у іх, дык кітайцы запомняць надоўга, што беларусы дапамаглі", — прыводзіць БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Дар'я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б'ёрндален падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая. Яны рыхтуюць кітайскіх біятланістаў да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі