Лукашэнка агучыў прапанову кіраўнікам заходніх краін

Лукашэнка агучыў прапанову кіраўнікам заходніх краін

19 жніўня Аляксандр Лукашэнка агучыў прапанову кіраўнікам заходніх краін. Ён ім раіць перад тым, як абурацца сітуацыяй у Беларусі, спачатку разабрацца з праблемамі ў сваіх краінах. У сераду Лукашэнка праводзіў Саўбез з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў і згадаў, што якраз сёння кіраўнікі ЕС абмяркоўваюць "беларускае пытанне".

"Кіраўнікі заходніх дзяржаў прапануюць нам перамовы, размовы, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — А ў гэты час працягваюць гнуць сваю лінію. Мы таксама гэта бачым, разумеем, але не ўспрымаем".

"Перш чым тыкаць пальцам у нас, [раю] ўнесці ў парадак дня сваіх нарад пытанні "жоўтых камізэлек" у Францыі, жудасных беспарадкаў у ЗША, — гаварыў на нарадзе Лукашэнка. — Я б хацеў, каб яны перш за ўсё разгледзелі пратэсты супраць каранавіруснай ізаляцыі ў Германіі, іншых краінах Еўропы".

Таксама Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што Захад фінансуе вулічныя акцыі, і спецслужбы сканцэнтруюцца на адсочванні наяўных сродкаў, якія паступаюць у краіну для гэтых мэтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі