Лукашэнка: Атрымаў арэнднае жыллё — якія яшчэ чэргі і льготы?

Адпаведныя змены знаходзяцца ў праекце указа “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін”. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з удзелам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова, віцэ–прэм’ера Анатоля Калініна, старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцька і міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя Шорца.



Лукашэнка: “Атрыманне арэнднага жылля будзе лічыцца паляпшэннем жыллёвых умоў з наступным здыманнем з чаргі маючых патрэбу. Гэта само сабой зразумела. Атрымаў кватэру, тым больш што мы дамовіліся пра тое, што кошт арэнднага жылля будзе ніжэй, чым сёння рынкавы прыкладна напалову... Натуральна, што гэта будзе паляпшэнне. Якія яшчэ чэргі і льготы?”



Зараз вызначаецца памер платы за карыстанне арэндным жыллём. Пры гэтым аблвыканкамы і Мінгарвыканкам будуць мець права прызначаць паніжальныя і павышальныя каэфіцыенты.



Фота — rg.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі