Лукашэнка: Беларусь — пад прыцэлам зброі халоднай вайны (відэа)
Кіраўнік краіны прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манументу Перамогі ў Мінску з нагоды Дня Перамогі.
“З тых часоў, як адгрымелі апошнія залпы над Берлінам, мы неаднаразова рабіліся сведкамі таго, што на розных кантынентах, у тым ліку і ў Еўропе, успыхвалі “гарачыя кропкі”, гінулі людзі і цяклі рэкі крыві. Вайна набывае ўсё новыя абліччы і вядзецца не толькі сілай зброі, але і метадамі палітычнага і інфармацыйнага ціску, эканамічнага шантажу, пагрозаў і санкцыяй”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў часе цырымоніі.
“Суверэнная Беларусь увесь час знаходзіцца пад прыцэлам зброі неабвешчанай халоднай вайны. Нехта на Захадзе так і не здолеў змірыцца з тым, што Беларусь не стала чарговай “бананавай рэспублікай”, якія танчыць пад дудка заакіянскіх дэмакратый. Нас душаць санкцыямі і паліваюць брудам паклёпу. Уздоўж нашых межаў лятаюць ваенныя самалёты НАТА, ствараюцца новыя базы, здзяйсняюцца правакацыі”, — адзначыў беларускі лідар.
Але пры гэтым Лукашэнка заяўляе, што “ніхто не прымусіць наш народ збочыць з абранага ім шляху”. На думку кіраўніка краіны, Беларусь дакладна выконвае прынцыпы міжнароднага права, адкрытая для раўнапраўнага супрацоўніцтва з усімі, “але выключна на прынцыпах узаемнай павагі і даверу”, цытуе Лукашэнку БЕЛТА.