Лукашэнка цытаваў Вальтэра і заклікаў моладзь не шукаць шчасця ў замежжы
Кіраўнік дзяржавы 27 чэрвеня наведаў рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных установаў.
"Звязвайце сваю будучыню абавязкова з Беларуссю, — з такімі словамі звярнуўся да маладых людзей Аляксандр Лукашэнка. — Не шукайце шчасця за яе межамі. Бо па-сапраўднаму мжна быць шчаслівым толькі на Радзіме, у коле сваіх сяброў і блізкіх. Яшчэ выбітны філосаф Вальтэр гаварыў, што людзі нярэдка сыходзяць далёка шукаць тое, што маюць у сябе дома".
Лукашэнка адзначыў, што "суверэнная і незалежная Беларусь — дзяржава маладая і прадстаўляе вялізную прастору для прыкладання вашых сілаў і талентаў". Ён заклікаў моладзь не быць пасіўнаю і не палохацца жыццёвых цяжкасцяў, ставіць перад сабой амбітныя мэты і старацца іх дасягаць, пераказвае словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Фота — БЕЛТА