Лукашэнка: Дастаць моладзь з тэлефонаў і камп’ютараў наўрад ці атрымаецца

Лукашэнка: Дастаць моладзь з тэлефонаў і камп’ютараў наўрад ці атрымаецца

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра новы закон аб СМІ. 10 красавіка кіраўнік дзяржавы сустракаецца ў тэлестудыі Белтэлерадыёкампаніі з журналістамі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Лукашэнка заявіў, што задача новага закона — абараніць людзей “ад плыні неправеранай, ілжывай, дэструктыўнай інфармацыі”, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка лічыць, што на сённяшні дзень больш запатрабаванай становіцца якасная журналістыка з аўтарскай пазіцыяй, праўдзівымі фактамі і глыбокай аналітыкай. Ён заклікае журналістаў дзяржаўных СМІ працаваць так, каб “прыцягнуць людзей розных узростаў і настрояў”. Кіраўнік дзяржавы прызнае, што дастаць моладзь з тэлефонаў і камп’ютараў і прымусіць іх чытаць газету ўжо наўрад ці атрымаецца. Але ў такім выпадку ”ў інтэрнэце мы павінны прапанаваць ім нешта цікавае, правільнае і аб’ектыўнае”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі