Лукашэнка: Дай Бог, каб яшчэ 3-4 такія цыклоны прайшлі над краінай

Лукашэнка: Дай Бог, каб яшчэ 3-4 такія цыклоны прайшлі над краінай

У пятніцу, 15 студзеня, Аляксандр Лукашэнка праслухаў даклад аб мерах, якія прымаюцца ў краіне для мінімізацыі наступстваў цыклона "Даніэла". У сваёй прамове ён адзначыў, што беларусам трэба дзякаваць Богу за снегапады, якія прайшлі амаль па ўсёй Беларусі.

Лукашэнка: "Трэба дзякаваць Богу, што ён нам паслаў гэтую стыхію... Тое, што ў нас сёння шмат снегу і слава Богу! Дай Бог, каб яшчэ 3-4 такія цыклоны прайшлі над краінай. Гэта значыць, што вясной мы адновім [экалагічную] раўнавагу. У нас будуць рэкі як рэкі, азёры як азёры".

Паводле слоў Лукашэнкі, сапраўдная стыхія была летам-восенню мінулага года, калі "павысыхалі рэкі, высахлі азёры". Краіна згубіла свае водныя рэсурсы. І чым больш выпадзе снегу, тым хутчэй адновіцца экалагічная раўнавага. А вада — гэта жыццё, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка распарадзіўся паставіць ваенна-палявыя кухні для прыборшчыкаў снегу

У Беларусь ідзе цыклон “Эма” — такі ж, як "Даніэла"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі