Лукашэнка дазволіў ствараць прафсаюзы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"

Лукашэнка дазволіў ствараць прафсаюзы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" цяпер дазволена ствараць тэрытарыяльныя прафсаюзы. Адпаведныя змены ў заканадаўства ўнесеныя дэкрэтам №6, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэты дакумент уносіць дапаўненні ў дэкрэт №2 ад 26 студзеня 1999 года "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў". Паведамляецца, што новы дэкрэт мусіць забяспечыць больш шырокія магчымасці для аб'яднання работнікаў арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі індустрыяльнага парка, на аснове агульнасці іх вытворчых і сацыяльных інтарэсаў, а галоўнае — для абароны іх сацыяльна-эканамічных правоў. Дарэчы, у індустрыяльным парку "Вялікі камень" размяшчаюцца ўжо 34 юрыдычныя асобы.

Дэкрэт №6 набывае з дня падпісання, з'яўляецца часовым і падаецца на разгляд Нацыянальнага сходу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі