Лукашэнка гаварыў пра сепаратныя перамовы "асобных краін" з Еўропай (відэа)

У сваім выступе кіраўнік Беларусі выказаў меркаванне, што ў самы бліжэйшы час Еўразійскі эканамічны саюз і Еўрапейскі саюз стануць прыкладна роўнавялікімі партнёрамі. "Гэта і ёсць жывы прыклад таго, што ідэя інтэграцыі інтэграцый абсалютна рэальная", — сказаў Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы перкананы, што перамовы з адзінай Еўропай з боку інтэграцыйнага аб'яднання будуць больш эфектыўнымі.



"Калі мы будзем весці перамовы з адзінай Еўропай (напрыклад) разам, гэта дасць значна большы эфект, чым сепаратныя перамовы асобных краін — удзельнікаў СНД, якія часта праходзяць на зневажальных для іх умовах. Бо разам мы — сіла, з якой будуць лічыцца", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі