Лукашэнка гаварыў пра страты ў памеры $1 млрд з-за "расійскага манеўра"

"Гэта ненармальна: не паспелі ўвесці ў дзеянне дамоўленасці, тут іх адмяняем фактычна іншай рукой, і ў выніку Беларусь можа страціць вялізную суму сродкаў, больш за 1 мільярд долараў", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. Ён нагадаў, што ідуць перамовы, каб гэтую праблему ўрэгуляваць.

Нагадаем, гаворка ідзе пра расійскі "падатковы манеўр" ў нафтавай галіне, з-за якога беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы нясуць страты. З-за зніжэння мытаў на нафту ў Расіі (адначасова павышаецца падатак на здабычу карысных выкапняў) вырасце ўнутраны кошт на яе, што ўдарыць па маржы нафтаперапрацоўкі як у Расіі, так і ў Беларусі. Як вядома, заводы нашай краіны купляюць нафту ў Расіі без пошлін па ўнутранай цане, у якасці кампенсацыі Беларусь аддае пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты.

Яшчэ нядаўна страты Беларусі ацэньваліся наступным чынам: у 2015 годзе — 250 мільёнаў долараў, у 2016-м — 300 млн долараў, у 2017-м — 370 млн долараў. Цяпер жа кіраўнік дзяржавы назваў суму ў памеры 1 млрд долараў. Беларусь прапануе знізіць суму мытаў на экспарт нафтапрадуктаў, якая пералічваецца Расіі (гэта кампенсацыя за атрыманую нафту без мытаў). Раней Аляксандр Лукашэнка яе ацэньваў прыкладна на 4 млрд долараў. З наступнага года гэтая сума будзе зніжацца на 1,5 млрд долараў.

Лукашэнка: Лішніх грошай на 2015 год няма (відэа)

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі