Лукашэнка хоча, каб уборка збожжа скончылася да 20 жніўня

Лукашэнка хоча, каб уборка збожжа скончылася да 20 жніўня

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб уборка збожжа ў Беларусі скончылася ў першай палове месяца, самае позняе — да 20 жніўня. Пра гэта ён заявіў у сераду падчас рэспубліканскай селектарнай нарады, прысвечанай уборачнай кампаніі.

“На 8-10 дзён мы ўжо спазняемся”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што сітуацыя няпростая з-за ўмоў надвор’я. “Застаўся кароткі перыяд часу, на працягу якога нам неабходна кардынальна паскорыць усе працэсы, каб, з аднаго боку, прыбраць ураджай, не страціўшы ніводнага зярнятка, з другога — пачаць падрыхтоўку да пасяўной азімых культур”, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на сённяшні дзень тэмпы ўборкі збожжа вельмі нізкія — не больш за 2-3% плошчаў за дзень. У некаторых рэгіёнах кепска падрыхтаваліся да жніва — стаяць 7-8% камбайнаў, якім патрабуецца рамонт. У шэрагу гаспадарак не хапае механізатараў. Па словах кіраўніка дзяржавы, нельга дапусціць страты ўраджаю: “Мы не можам угнойваць збожжам глебу”.

Лукашэнка хоча, каб уборка збожжа скончылася да 20 жніўня
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі