Лукашэнка і Мілер заклалі капсулу на месцы будоўлі комплексу “Газпраму”

Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік расійскай кампаніі “Газпрам” Аляксей Мілер заклалі памятную капсулу на знак пачатку будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу “Газпрама” на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава ў Мінску. Цырымонія адбылася сёння, 21 жніўня, перадае БЕЛТА.

Указ кіраўніка Беларусі аб будаўніцтве ў сталіцы шматфункцыянальнага комплексу быў падпісаны ў красавіку 2013 года. Згодна з дакументам, у 2013-2018 гадах 100-адсоткавая даччынная кампанія расійскай газавай манаполіі “Белтрансгаз” — “Газпрам трансгаз Беларусь” — павінна рэалізаваць інвестыцыйны праект па будаўніцтве комплексу на месцы былога аўтавакзала “Маскоўскі”.

У комплексе будуць офісы “Газпрома”, гатэль, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, медыцынскі цэнтр і аўтаномная энергагенеруючая ўстаноўка. Апроч таго, на тэрыторыі комплексу павінен размясціцца дзіцячы цэнтр развіцця і спадарожныя аб’екты гандлю і паслуг.  

Апроч таго “Газпрам” часткова фінансуе будаўніцтва транспартнай развязкі на ўчастку вуліцы Філімонава — праспект Незалежнасці.  

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі