Лукашэнка і Наўседа абмеркавалі каранавірус: Літва прапанавала меддапамогу

Лукашэнка і Наўседа абмеркавалі каранавірус: Літва прапанавала меддапамогу

23 красавіка адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы. У беларускіх афіцыйных СМІ кароткая інфармацыя пра яе з'явілася толькі праз некалькі гадзін. Відаць, размова была няпростая і ў ёй хапала вострых пытанняў. БЕЛТА спачатку нават не згадала, што гаворка ішла пра сітуацыю з каранавірусам, але пасля адзін сказ з'явіўся. Пра гэта ад пачатку згадаў тэлеграм-канал Пул Першага.

БЕЛТА падкрэслівае, што размова адбылася з ініцыятывы літоўскага боку. Вядома, што ў суседніх краін ёсць праблемныя кропкі. Хочам дасягнуць шчырага дыялогу з Беларуссю, гаварыў новаабраны літоўскі прэзідэнт Наўседа вясной 2019-га. Аднак пытанне Астравецкай АЭС не дае спакою кіраўніцтву Літвы, яно лічыць, што станцыя пагражае не толькі яго краіне, але і ўсяму ЕС. Сёлета Наўседа заявіў, што афіцыйнай інфармацыі Беларусі пра каранавірус давяраць нельга. Гэта абурыла афіцыйны Мінск і асабіста Лукашэнку, які параіў літоўскаму прэзідэнту найперш разабрацца са сваімі праблемамі.

Пра тое, што літоўскі прэзідэнт будзе абмяркоўваць з Лукашэнкам пандэмію каранавіруса, анансавала Delfi. А дарадца Гітанаса Наўседы Аста Скайсгірытэ заявіла, што Беларусі, верагодна, будзе прапанавана дапамога ў выглядзе медыцынскіх сродкаў, калі ёсць такая патрэба. "Беларусь звярталася па дапамогу ў Еўрасаюз, таму не думаю, што яны ад яе хочуць адмовіцца", — сказала яна.

Пазней прэс-служба літоўскага прэзідэнта паведаміла, што Наўседа прапанаваў Беларусі дапамагчы медыцынскімі сродкамі і абсталяваннем для медработнікаў. 

БЕЛТА ж паведамляе, што абмяркоўвалася развіццё эканамічных адносін, павелічэнне транзіту тавараў праз Клайпедскі порт, тэма дыверсіфікацыі паставак нафты і газу (міністры энергетыкі атрымалі даручэнне прапрацаваць пытанні энергетычнай бяспекі). А яшчэ кіраўнікі краін абмеркавалі "узаемадзеянне двух краін у сферы ядзернай бяспекі". Гэта значыць гаварылі пра Астравецкую АЭС. Ну і закранулі перспектывы "Усходняга партнёрства".

Пул Першага ў дадатак згадвае абмеркаванне мер "па супрацьдзеянні распаўсюду каранавіруснай інфекцыі". Пазней пра гэта ж напісала і БЕЛТА.

Лукашэнка і Наўседа абмеркавалі каранавірус: Літва прапанавала меддапамогу
Такой была навіна БЕЛТА спачатку. Згадкі пра каранавірус няма.
Лукашэнка і Наўседа абмеркавалі каранавірус: Літва прапанавала меддапамогу
Пасля згадка пра каранавірус з'явілася

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі