Лукашэнка і Назарбаеў ляцяць да Пуціна
Кіраўнікі Беларусі, Расіі ды Казахстана сустрэнуцца 5 сакавіка ў Маскве на чарговым пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.
Як інфармуе ІТАР-ТАСС, яны абмяркуюць функцыянаванне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама ход работы над дамовай аб стварэнні з 1 студзеня 2015 Еўразійскага эканамічнага саюза.
Фота — ria.ru