Лукашэнка і Пуцін не праводзілі перамоваў на форуме ў Кітаі

Лукашэнка і Пуцін не праводзілі перамоваў на форуме ў Кітаі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін не праводзілі перамоваў у Кітаі, дзе абодва бяруць удзел у міжнародным форуме “Адзін пояс і адзін шлях”.  Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага кіраўніка, Лукашэнка сёння сустрэўся з прэм’ер-міністарам Пакістана Навазам Шарыфым і паразмаўляў з ім аб перспектывах беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва. Шарыф быў запрошаны наведаць Мінск разам з сям’ёй.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваю чаргу правёў перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі напружанасць на Карэйскім паўвостраве.

Акрамя таго, як паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на прэс-службу Крамля, Пуцін “на нагах” сустрэўся са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Палітыкі коратка перагаварылі ў працяг сочынскага дыялогу. Разам з імі аб выніках нядаўняга раўнда астанінскага працэсу па Сірыі пагутарыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Таксама расійскі лідар пагутарыў з прэзідэнтамі Узбекістана і Кыргызстана. Яшчэ адным суразмоўцам прэзідэнта Расіі стаў прэм'ер-міністр Манголіі Жаргалтулгын Эрдэнэбат.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі