У Мінску падкалолі Пуціна: хочацца верыць, што ўсе будуць анлайн без спазнення
14 красавіка пройдзе незвычайная сустрэча лідараў Еўразійскага эканамічнага саюза. Як паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага, упершыню яна адбудзецца ў фармаце відэаканферэнцыі. Гэтую ідэю яшчэ ў канцы сакавіка прапанаваў Аляксандр Лукашэнка і лідары Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі яе падтрымалі. Дарэчы, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін ужо працяглы час праводзіць нарады з урадам выглючна ў анлайн-фармаце. Прычына вядомая — меры бяспекі ў сувязі з распаўсюдам COVID-19.
Падчас відэаканферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні: каранавірус і цяперашні стан эканомікі краін ЕАЭС.
Пачатак "сустрэчы" запланаваны на 11-ю гадзіну. Пул Першага арыгінальна "падкалоў" Пуціна, напісаў, што прэзідэнты Казахстана, Кыргызстана наўрад ці спозняцца — у іх ужо другая палова дня. "Ну а ўсе астатнія, хочацца верыць, выйдуць у анлайн без спазненняў", — піша згаданы тэлеграм-канал. Як вядома, на звычайныя нарады прэзідэнт Расіі нярэдка спазняецца. Чакаць яго даводзілася і Лукашэнку.
Путин предупредил. Если кто-то что-то не сделает вовремя для борьбы с коронавирусом в России, он будет рассматривать это как преступную халатность. И пожелал удачи pic.twitter.com/1aTMCSCb7X
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) April 13, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.