Лукашэнка: Ініцыятарам санкцый з'яўляецца не Еўропа

20 лістапада Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў падчас урачыстага адкрыцця завода швейцарскай кампаніі "Штадлер" у Фаніпалі (Дзяржынскі раён Міншчыны). 

У прыватнасці, ён паведамў, што санкцыі з'яўляюцца анахранізмам. На думку Лукашэнкі, ініцыятарам санкцыяў "з'яўляецца не Еўропа". "ЕС шмат ад гэтага церпіць, але ён занадта залежны ад іншага цэнтра сіл", — цытуе БелаПАН меркаванне кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, Лукашэнка мяркуе, што санкцыі не ўплываюць на адносіны Еўрасаюза, Еўразійскага эканамічнай саюза (ЕАЭС) і Расіі. Ён кажа, што многія еўрапейскія бізнесмены, у тым ліку і ўладальнік кампаніі "Штадлер" Петэр Шпулер, не падтрымліваюць санкцыі, бо санкцыі "ідуць на шкоду і еўрапейцам, і расіянам". 

На думку Лукашэнкі, санкцыйны працэс рана ці позна скончыцца. "Якія б ні былі санкцыі, людзі па той бок і тут, на Усходзе, значна разумнейшыя за тых, хто прымаў гэтыя санкцыі. І яны знойдуць шляхі іх абыходу і шляхі супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", — перакананы беларускі кіраўнік.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі