Лукашэнка: калі Канстытуцыю загрузіць на жанчыну, яна ўпадзе, небарака

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

"У нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несці гэтую ношу. А калі яе загрузіць на жанчыну, яна ўпадзе, небарака. Гэта я меў на ўвазе, а не тое, што я не паважаю жанчын", — заявіў Аляксандр Лукашэнка размаўляючы з удзельнікамі памятнай цырымоніі ў Магілёўскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што не атрымаецца яго супрацьпаставіць жанчынам:

"Мяне спрабуюць цяпер з жанчынамі сутыкнуць. Памятаеце, я аднойчы сказаў, што ў Беларусі пакуль жанчына не можа быць прэзідэнтам. Шэраг прычын назваў, але выхапілі з кантэксту Канстытуцыю. Калі б не было жанчын, я б не быў прэзідэнтам".

29 мая ў час наведвання МТЗ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "Канстытуцыя ў краіне не пад жанчыну".

У адказ на гэтыя словы на яго падалі заявы ў ЦВК з просьбай разгледзець выказванне кандыдата і дзеючага кіраўніка дзяржавы і вынесці яму папярэджанне. Аднак там не ўбачылі прававых падстаў для гэтага. У камісіі таксама лічаць, што пазіцыя аўтараў звароту адлюстроўвае толькі іх асабістыя думкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі