Лукашэнка: Калі павысім кошты, то пакрыўдзім людзей, плюнем ім у душу

Лукашэнка: Калі павысім кошты, то пакрыўдзім людзей, плюнем ім у душу

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў прапановы ўрада, якія вядуць да росту коштаў.

Як перадае БЕЛТА, было прапанавана адмяніць ільготы па ПДВ прыкладна па 35 пазіцыях харчовых тавараў — пачынаючы ад малака, мяса і заканчваючы дзіцячым харчаваннем. Па словах Лукашэнкі, такая мера прывядзе да росту коштаў, але наўрад ці папоўніць бюджэт. "Зваліцца попыт, тавараабарот, што і адбываецца. І якія мы дывідэнды атрымаем у бюджэт, якія мільярды зэканомім? Ды ніякіх! Проста пакрыўдзім людзей, плюнем ім у душу, і яны адвернуцца ад улады. Навошта гэта трэба?" — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што рост коштаў павінен кампенсавацца павелічэннем даходаў насельніцтва. Таксама ён дадаў, што пры адмене льготаў па ПДВ могуць вырасці кошты на тавары для дзяцейю Гэта таксама можа адбіцца на дабрабыце сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі