Лукашэнка: калі трэба будзе, мы некаторых і ў Маскве дастанем

Лукашэнка: калі трэба будзе, мы некаторых і ў Маскве дастанем

21 красавіка падчас сустрэчы з працоўнымі бабруйскага прадпрыемства "Славянка" Аляксандр Лукашэнка пераконваў іх, што дзяржава не хлусіць. Гаворка ішла пра тое, якім крыніцам інфармацыі ў часы каранавіруса павінны давяраць людзі.

"Давяраць трэба таму, хто за свае словы адказвае,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Вы там у гэты айфон патыкалі, у тэлефон, выйшлі на нейкі гадкі канал, "[Беларускі] партызан", там яшчэ нешта, якія ў Маскве пахаваліся і адтуль "плявузгаюць" у бок Беларусі. За што яны адказваюць? Ні за што".

Далейшыя словы беларускага кіраўніка мелі пагрозлівы характар. Ён працягваў:

"Думаюць, мы ж іх не дастанем. [Будзе] трэба — дастанем! Не ў гэтым сёння пытанне".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі "нікога не закрываюць". Таму ў людзей ёсць магчымасць усё чытаць і рабіць высновы, сказаў ён. "Я шчыра гавару: мы ніколі не хлусілі вам і не хлусім цяпер", — дадаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі