Лукашэнка: "Калі яны ўдараць па Мазыры, то мы ўдарым па Кіеве"

Лукашэнка: "Калі яны ўдараць па Мазыры, то мы ўдарым па Кіеве"

Беларускае войска не збіраецца заходзіць на тэрыторыю Украіны. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас паездкі ў Бабруйск.

"Учора мне задавалі гэтае пытанне, ужо негалосна: а як, што і іншае, вы зойдзеце ва Украіну, ваша войска? Я кажу: мы не збіраемся нікуды заходзіць, пакуль вы не перайшлі чырвоную лінію. Як толькі вы пяройдзеце нашу мяжу або будзеце нацэльваць на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (у іх такая шальная думка была), мы імгненна адкажам",цытуе яго словы БЕЛТА.

Разам з тым ён паведаміў, што ў Беларусі ёсць магчымасць нанесці ўдар са сваёй тэрыторыі: "Яны будуць разумець: калі яны ўдараць па Мазыры, то мы ўдарым па Кіеве, не заходзячы ва Украіну. Яны гэта павінны разумець. Але для таго, каб ударыць, трэба мець, чым ударыць. У нас гэта ёсць".

Ад пачатку расійскай вайны супраць Украіны беларускія ўлады прадаставілі тэрыторыю для агрэсара. Расійскія войскі не толькі ішлі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, але і наносілі ракетныя ўдары, а расійскія вайсковыя самалёты базаваліся на беларускіх аэрадромах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі