Лукашэнка: Калі ёсць інтэрнэт, смешна папракаць у адсутнасці свабоды слова
Кіраўнік Беларусі ў чацвер выступіў на пленарным паседжанні Сусветнага кангрэса рускай прэсы, які праходзіць у Мінску. (відэа)
"Беларусь часта папракаюць у адсутнасці свабоды слова, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Наогул, у гэтым смешна сёння папракаць са з'яўленнем інтэрнэту. Звычайна пра гэта кажуць крывадушныя людзі. Самі яны выдатна разумеюць, што няма ў свеце абсалютнай свабоды. Той, хто незалежны ад урада, залежны ад уласніка выдання, ад рэкламадаўцаў, ад капрызаў публікі, у рэшце рэшт, ад памылак, эмоцый і ўласных памылак журналістаў".