Лукашэнка: канстытуцыйны рэферэндум можа быць сумешчаны з мясцовымі выбарамі

Лукашэнка: канстытуцыйны рэферэндум можа быць сумешчаны з мясцовымі выбарамі

Канстытуцыйны рэферэндум можа быць сумешчаны з мясцовымі выбарамі. Гэта была б эканомія сродкаў, заявіў у заключным слове на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка.

Верагодна рэферэндум прызначаць на пачатак 2022 года. А пакуль на працягу года будзе працаваць канстытуцыйная камісія, сказаў Лукашэнка.

"Перамены павінны быць, гэта абсалютна правільна, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — І яны [апазіцыянеры] схапілі гэты лозунг, бо ён ляжа на сэрца і душу любога чалавека. Нашы перамены не тое, што не мяцеж, гэта і не рэвалюцыя. Мы мусім рухацца эвалюцыйным шляхам!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі