Лукашэнка: Кантраляваць яўрэяў, жанчынам-дэпутатам — нараджаць
Кіраўнік Беларусі працягвае выступаць з пасланнем да парламента і народа.
Аляксандр Лукашэнка ў часе свайго паслання да парламента і народа, з якім ён выступае сёння ў Нацыянальным сходзе, закрануў тэму “дэкрэта ад дармаедстве”. У сувязі з гэтым ён прыгадаў публікацыі на гэтую тэму на партале TUT.by і выказаў прэтэнзіі да Юрыя Зісера, які асацыюецца ў грамадскасці з гэтым рэсурсам.
“Зісер несумленна сябе часам паводзіць. Я Шапіру даручыў усіх яўрэяў узяць пад кантроль у Беларусі. Нават Павел Ізотавіч (галоўны рэдактар “Советской Белоруссии” — Еўрарадыё.) быў не супраць. Ніяк ты не можаш гэтага чалавека нармалізаваць. Можа і мае рацыю..."
Таксама Лукашэнка гаварыў пра сям'ю, пра тое, што ў сям'і павінна быць 3 дзяцей.
"Усе жанчыны-дэпутаты, якія не маюць траіх дзяцей, да канца тэрміна падумайце, як вы нараджаць будзеце", — заявіў беларускі лідар.
Лукашэнка распавёў і пра размову з нейкім рэлігійным дзеячам: "Ваша свяцейшаства, а колькі дзяцей у вас? Няма. Дык што ж вы агітуеце за дзяцей?.. Упэўнены, што паціху дзесьці-штосьці касячаць (смех у зале). Я нават ведаю гэта! Дзеці павінны быць, каб ты быў чалавекам".