Лукашэнка: людзі ходзяць на працу ў пятніцу, таму могуць прыйсці і на суботнік

Лукашэнка: людзі ходзяць на працу ў пятніцу, таму могуць прыйсці і на суботнік

Падчас паездкі ў Бабруйск Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не бачыць падставаў пераносіць або адмяняць суботнік. Як вядома, ён павінен прайсці 25 красавіка. 

Па словах кіраўніка Беларусі, людзі ўсё роўна ходзяць на працу ў пятніцу. Калі яны прыйдуць на працу ў суботу, гэта не паўплывае на распаўсюд каранавіруса. "Таму, калі я прымаў гэтае рашэнне, я адназначна быў за суботнік. Той, хто працуе, — яны адпрацуюць. Мы, чыноўнікі, вядома, свой заробак таксама пералічым у фонд суботніка, таму што гэта святая справа", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Беларускі кіраўнік плануе правесці суботнік у рэгіёне, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У гадавіну трагедыі ён традыцыйна наведвае гэтыя раёны. Праўда, па словах Лукашэнкі, ён яшчэ не абраў канкрэтны населены пункт, дзе будзе на суботніку. "Я ў гэты час некалькі дзён буду жыць на поўдні, і там мы што-небудзь знойдзем. Які-небудзь лес пасадзім", — падзяліўся ён падрабязнасцямі.

Грошы, атрыманыя на суботніку, будуць пералічаныя на рамонт і мадэрнізацыю дзіцячых лагераў, акультурванне ваенных помнікаў. Спярша, па яго словах, планавалася ўкласці гэтыя сродкі ў сістэму аховы здароўя, але потым гэтую сферы было вырашана падтрымаць за кошт міжнароднай дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі